Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.

Беларуская Вікіпэдыя працуе з 12 жніўня 2004 году.
Чытайма 89 149 артыкулаў клясычным правапісам!

Стварыць артыкул · Дапамога

Асобы
Геаграфія
Гісторыя
Грамадзтва

Зьміцер Матусевіч — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Трэці старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Беларусі ад 4 чэрвеня 2020 году. Намесьнік міністра эканомікі Беларусі ў 2017—2020 гадох. 6 траўня 2020 году як нацыянальны каардынатар праекту «Малыя гарады» Праграмы разьвіцьця ААН заявіў, што за 3 гады стварылі цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва ў Крычаве, Амсьціславе, Чавусах, Горках, Барані і Глыбокім. За час сваёй працы цэнтры дапамаглі стварыць 58 новых прадпрыемстваў. 7 кастрычніка 2020 году прадставіў электронную геадэзічную сыстэму для руху тэхнікі пры ажыцьцяўленьні дакладнага земляробства. 21 лютага 2021 году паведаміў пра ўзгадненьне праекту ўказу аб адчужэньні пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасьці. У выніку такія дамы дазволілі прадаваць за 1 базавую велічыню, што складала 29 рублёў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Джуліюс Сунгмэн Чэнь (85 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Мапа сьвету Альбэрта Кантына (1502)
Мапа сьвету Альбэрта Кантына (1502)

7 чэрвеня:

  • 1099 — войскі крыжакоў у часе іхнае першае выправы распачалі аблогу Ерусаліму
  • 1494Гішпанія ды Партугалія падзялілі Новы сьвет паводле Тардэсільляскае дамовы (на выяве)
  • 1501 — першы пісьмовы ўспамін пра Бярэзань
  • 1563вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў ды праваслаўных
  • 1775 — Злучаныя Калёніі зьмянілі сваю назву на Злучаныя Штаты
  • 1903П'ер Кюры абвясьціў пра адкрыцьцё палёну, названага ў гонар радзімы ягонае жонкі Марыі
  • 1929 — узьнікла дзяржава Ватыкан
  • 1946 — утварэньне Беларускага тэатральнага аб’яднаньня (з 1987 году — Саюз тэатральных дзеячоў Беларусі)
  • 1998 — у Бельчыцы (цяпер у межах Полацку) адбылося асьвячэньне памятнага крыжа ахвярам савецкага сталінскага рэжыму
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.